Латапiс нашай бiблiятэкi

Летап бiблiятэкi.

 

(здымак 1)

Гісторыя Якімава-Слабодскай сельскай  бібліятэкі пачынаецца з далёкага часу.
У вёсцы жыў  Рабок Аляксей, у якога была дачка Рабок Кацярына Аляксеяўна, яна стварыла ізбу-чытальню, але не было хаты, дзе можна было раскласці кнігі. І тады Бацька Кацярыны аддае сваю хату пад ізбу-чытальню, якая пачала працаваць з 1  снежня 1957 года. У гэтай ізбе-чытальні знаходзілася больш за сто кніг, туды прыходзілі  мясцовыя чытачы, праводзіліся рэпетыцыі  да мерапрыемстваў, вучылі вершы.
 Праз некаторы час ізбу-чытальню перамясцілі  ў будынак канторы, пры калхозе выдзялілі  адно памяшканне пад бібліятэку. У памяшканні мелася : 1 стул, 1 стол, 3 сцелажа для кніг.

З  успамінаў чытачкі Лебядзевай Марыі Канстанцінаўны :
“  У  канторы калхоза знаходзілася бібліятэка, бібліятэкарам была мая  добрая знаёмая. Я часта наведвала бібліятэку чытала там кнігі такіх пісьменнікаў як, Д. Лондана і Г. Мапасана.  Там праводзіліся гучныя чытанні вершаў Я.Купалы, Я. Коласа, М. Бадановіча, А.С.Пушкіна, М.Ю.Лермантава і іншых  пісьменнікаў, паэтаў.” 

 Пад бібліятэку аддаюць дом, дзе размяшчалася  школа па вул. Цантральная (здымак 1). Прайшло  некалькі год, у вёсцы пабудавалі  клуб і для бібліятэкі было выдзялена памяшканне.(здымак 3) Загадчыцай бібліятэкі пачынае працаваць Петручэнка Марыя Казіміраўна.





                     (Здымак 2)Пятручэнка М.К. з чытачамi.


Аўтабіяграфія

Петручэнка Марыя Казіміраўна нарадзілася 9 кастрычніка   1932 года ў вёсцы Глебенкі, Вілейскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у першым беларускім зверасаўхозе ”Людвінава”. Скончыла  тры класы на выдатна ў сваёй вёсцы, потым у Касціневічах скончыла сямігадовую школу таксама на выдатна.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна Марыі  споўнілася  9 год . Гэта былі  самыя страшныя і цяжкія годы яе жыцця. Голад, холад, жахі ў ваенны перыяд, а потым пасляваеннае  жыццё. Але, калі скончылась вайна  Марыя паступіла ў Новапольскі сельскагаспадарчы тэхнікум на бугалтара, вучылася 4 гады. Пасля  па накіраванню была адпраўлена на работу ў Гомельскую вобласць, дзе выйшла замуж нарадзіла траіх дзяцей. Працавала бугалтарам у саўхозе “Баравікі” з 1959 - 1967гг.  З 1968 года пачынае працаваць ў Якімава-Слабодскай бібліятэцы бібліятэкарам, дзе працавала 23 гады, адкуль і пайшла на пенсіённы адпачынак.

Вельмі  энэргічная  жанчына, у той час ужо яна была і бібліятэкарам і агітатарам у Якімава – Слабодскай  брыгадзе. Сярод работнікаў брыгады было многа  актыўных чытачоў бібліятэкі. Марыя Казіміраўна магла  цікава прапанаваць чытачу ўсе навінкі мастацкай, палітычнай, сельскагаспадарчай літаратуры. У 1968 годзе  бібліятэчны фонд састаўляў 5600 экзэмпляраў кніг палітычнай, мастацкай і сельскагаспадарчай літаратуры. Пастаяннымі чытачамі з`яўляліся 400 чалавек. У асноўным гэта былі маладыя хлебаробы.   Актыўныя чытачы - камсамольцы праводзілі мерапрыемствы ў бібліятэцы, якія  друкаваліся ў газеце “Агні камунізму”.
   
Сямідзесятыя гады – гэта час, калі пачалась цэнтралізацыя. Неабходна было раставіць кніжны фонд строга ў алфавітным  парадку, саставіць  каталог  на кніжны фонд. Галоўным напрамкам  бібліятэкі з`яўляюцца адраджэнне  нацыянальнага наследдзя беларускага народа, прывіцце чытачам экалагічных ведаў і культуры.
 
 (здымак 3)




Прыклубная бібліятэка пераходзіць у самастойную бібліятэку. Бібліятэкары Светлагорскай  раённай бібліятэкі аказваюць метадычную і практычную дапамогу. Палепшылась  матэрыяльная і тэхнічная база бібліятэкі, больш папаўняецца кніжны фонд.  Роля сельскай бібліятэкі ў інтэрнацыянальным выхаванні працоўных, большая і адказная. Была праведзена бальшая работа да сустрэчы 50-годдзя  стварэння СССР. Афармляліся  кніжныя  выставы: “ СССР – сцяганосец міру”, “ Уладары народных дум і песняў”,  “З`езд будаўнікоў”, “З днём нараджэння Рэспубліка!”, “Закон нашага шчасця”, “Цвіці каласуйся мая Беларусь!”.  Арганізоўвалісь тэматычныя вечарыны на тэму “ Кніга твой спадарожнік і сябра” . На вячэрні аганёк збіралася многа моладзі, прыходзілі вучні старэйшых класаў, дарослыя, праглядвалі газеты, часопісы, абгрунтоўвалі прачытаныя кнігі.

Спіс  работнікаў бібліятэкі:
  1.-  01.12.1957 год – Рабок Кацярына Аляксеяўна;
  2. - 01.07.1960 год – Пунтус Праскоўя Лявонцеўна;
  3. - 13.04.1961 год – Дуброўская Галіна Ігнацеўна ;
  4. - 13.04.1964 год  - Антоненка Клаўдзія Дзмітрыеўна;
  5. - 01.12.1967 год – Петручэнка Марыя Казіміраўна;
  6. - 28.07.1989 год – Говар Наталля Уладзіміраўна;
  7  - 01.09.1992 год -  Літаш Валянціна Аляксандраўна;
  8. - 17.06.2002 год – Шкірман Алена Пятроўна.
  9. - 28.01.2014 год – Талкачова Алена Аляксеяуна.
10. - 14.07.2015 год - Абух Святлана Васільеўна.

      У 2003 г. у бібліятэцы пачынае працаваць дзіцячы дасугавы клуб “Усмешка” 
Мэты і задачы клуба:

1. Арганізацыя цікавага і палезнага  дасуга дзяцей, радасных адносін.
2. Развіццё творчага  пачатка дзецям.
3. Прывіццё да чытання, да  духоўнай эстэтычнай культуры.
4. Знаёмства з светам гульняў і фантазій.

Кожны месяц праходзяць засяданні клуба, адзін раз у квартал выпускалася  газета, праводзяцца рознатэматычныя мерапрыемствы. Падрабязна ў тэматычнай папцы “ Усмешка»

У 2007 годзе пры бібліятэцы пачынае дзейнічаць  творчая майстэрня
“Збаночак”
Майстэрня дзейнічае ў летні час.
«Збаночак» 2011 год
Спіс удзельнікаў
                          1.     Бараноўская Алена (7 клас)
                          2.     Савіцкая Крысціна (6 клас)
                                3.     Аўраменка Аляксандра (5 клас
                        4.     Цімохаўцаў Міхаіл (6 клас)
                       5.     Аўраменка Раман (6 клас)
                     6.     Арыстава Насця (6 клас)
                7.     Гайдук Ірына (6 клас)
                  8.     Фаменок Пётр (7 клас)
                              9.     Талкачова Крысціна (2 клас)
        10.  Кругаль Насця (8 клас)
      11. Зубко Каця (8 клас)




Комментариев нет:

Отправить комментарий